< Касцёл Унебаўзяцця Дзевы Марыі >
Гэты цагляны касцёл у стылі класіцызму ўзведзены ў 1841 г. Пабудаваны касцёл па праекце архітэктара Міхаэліса на сродкі вернікаў. У 1962 г. савецкія ўлады закрылі касцёл. У 1990-я гг. касцёл вярнулі вернікам. У рэстаўрацыі касцёла прымалі ўдзел рэстаўратары з Польшчы. Абавязкова варта зайсці ў касцёл, каб палюбавацца ўнутраным убраннем гэтага трохнефнага храма, раздзеленага двума радамі велічнай аркады.