< Казармы >
Вялізныя будынкі былога польскага ваеннага гарнізона і сёння ўяўляюць сабой каштоўны нерухомы фонд горада. Адны будынкі паспяхова эксплуатуюцца пад жыллё, іншыя знаходзяцца ў стадыі рэканструкцыі або нават кансервацыі. Пабудовы былі складзеныя са светлай цэглы ў 1922 г. і пры належным даглядзе ўсё яшчэ могуць выкарыстоўвацца.