< Казлоў Бераг >
На беразе ракі Клява, практычна ў сярэдзіне вёскі захаваліся старэнькія, але вельмі ахайныя могілкі. Сярод каменных надмагілляў можна ўбачыць цудам захаваную каменную надмагільную пліту з чырвонага мармуру з надпісам «Gzaknovska Wanda». Недалёка ад гэтага пахавання – даволі масіўны каменны крыж з ледзь прыкметнымі надпісамі, таксама глыбока ўрослы ў зямлю.