< Харчычы >
Калі стаяць спіной да выезду з вёскі, то, калі прайсці праз прасторнае поле, прыкладна за два кіламетры ад самой вёскі, глыбока ў лесе можна адшукаць гэтае ўнікальнае месца. Па ледзь прыкметнай сцяжынцы пройдзем у чысты малады хвойнік. Сярод рознакаляровых імхоў і лясной дробнай параслі ў выглядзе кустоў чарніцы і дробнай папараці мы ўбачым цэлы збор каменных крыжоў рознай формы і колеру. Многія крыжы паволі «знікаюць», а месца разбураецца цяжкай тэхнікай.