< Хмелева >
Непадалёк ад вёскі, у чыстым сасновым бары з 2000 г. дзейнічае мужчынскі манастыр. У самым яго цэнтры ўзвышаецца драўляны храм, пабудаваны ў 1771 г. Узведзена святыня ў стылі народнага дойлідства з рысамі барока. Магчыма, першапачаткова гэта быў уніяцкі храм. У 1868 г. храм аднавілі і перабудавалі. У канцы ХІХ ст. непадалёк ад царквы ўсталявалі званіцу.