< Ходцы
Сядзіба шляхецкага роду фон Рэнцелей закладзена ў сярэдзіне XIX ст. І вялізны пейзажны парк, і сядзібны дом да нашых дзён не захаваліся. Затое ў выдатным стане і дагэтуль знаходзяцца некалькі гаспадарчых пабудоў, збудаваных з палявога каменю і цэглы ў першым дзесяцігоддзі ХХ ст. Гэтыя будынкі - выдатны прыклад прафесіяналізму і густу нашых продкаў.