< Хвошна >
Дакладнай інфармацыі пра гісторыю ўзнікнення гэтага храма захавалася няшмат. Сёння ён вядомы як праваслаўная царква ў гонар Узнясення Гасподняга. Пабудаваны храм у канцы XVIII ст., магчыма, да 1773 г. У сярэдзіне ХІХ ст., хутчэй за ўсё, значна перабудоўвалася купальная сістэма. У выніку перад намі храм крыжападобнай формы ў стылі класічнай архітэктуры.