< Кляштар бернардынаў і сабор Св. Барбары >
У 1786 г. пры кляштары бэрнардынаў з цэглы узведзены касцёл Св. Тройцы ў стылі барока. Пасля паўстання 1831 г. касцёл быў перабудаваны і стаў праваслаўнай царквой. Пад храмам захавалася крыпта з пахаваннямі тых часоў, калі гэты храм яшчэ быў каталіцкім. Пасля 1865 г. перад галоўным фасадам святыні ўзведзена цагляная двух'ярусная брама-званіца ў стылі класіцызму.