< Коматава >
На невысокім беразе Нёмана стаіць Свята-Праабражэнская царква, сёння праваслаўная. Узведзена яна з дрэва ў класічным стылі з элементамі народнага дойлідства ў 1847 г. Да якой канфесіі храм адносіўся першапачаткова, невядома, аднак пасля паўстання 1863-1864 гг. ён быў перабудаваны і пераасвечаны. Хутчэй за ўсё, у гэты час былі надбудаваныя або перайначаныя купал і вежа-званіца.