< Косава >
На могілках захавалася пабудаваная ў 1859 г. каталіцкая капліца ў неагатычным стылі. За капліцай знаходзіцца магіла ўдзельнікаў паўстання 1863-1864 гг. Траецкі касцёл з цэглы ў нэараманскім стылі пабудаваны ў 1878 г. на месцы драўлянага касцёла, у якім хрысцілі Тадэвуша Касцюшку. У 1876 г. пабудаваны праваслаўны храм Св. Антонія. З 1830 г. і на працягу 35 гадоў род Пуслоўскіх будаваў побач з Косава шыкоўны палац, спалены партызанамі ў 1943 г. Сёння палац паспяхова аднаўляецца.