< Косіна >
Згодна з паданнем, тут калісьці даўно стаяў уніяцкі храм. У 1865 г. узведзена праваслаўная драўляная царква ў стылі народнага дойлідства. Магчыма, яна стаіць на падмурку старога храма. Над бабінцам новага храма узвышалася трох’ярусная вежа-званіца. Сёння яе замяняе дзіўная па канструкцыі невялікая вежа ў выглядзе высокай піраміды.