< Крэдытнае таварыства >
Будынак пабудаваны з цэглы ў стылі мадэрн, як мяркуецца, у 1902 г. Размешчаны ён па вул. Ленінскай, 36. Г-падобны будынак мае класічны, скошаны на фасадзе кут, на першым паверсе якога размешчаны галоўны ўваход. На вуліцу выходзяць два невялікія рызаліты з мансардамі. Упрыгожваннем будынка з'яўляюцца таксама арачныя вокны другога паверха.