< Крэпасць >
Згадваецца горад з XIV ст. Належаў Радзівілам, Гаштольдам, Глебавічам, Пацам. У 1810 г. зацверджаны праект будоўлі Бабруйскай крэпасці. Акрамя бастыёнаў былі ўзведзены будынкі складаў, шпіталя, казармы. На той час крэпасць лічылася найбуйнейшай у Еўропе і адносілася да абарончых збудаванняў першага класа. У сярэдзіне ХІХ ст. крэпасць служыла турмой для палітычных вязняў. Тут былі зняволеныя і ўдзельнікі паўстанняў 1830-1831 і 1863-1864 гг.