< Крэпасць >
Пасля вызваленчага паўстання 1830-31 гг. царскія ўлады адобрылі праект пабудовы крэпасці, з-за якога на гэтым месцы была амаль поўнасцю знішчаная старажытная забудова. У 1836 г. быў закладзены першы камень будучай крэпасці з працягласцю абарончых сцен у 6,5 км. Пад патрэбы крэпасці былі часткова прыстасаваныя будынкі касцёлаў і манастыроў, якія знаходзіліся на гэтай тэрыторыі. Работы працягваліся да самага пачатку Другой сусветнай вайны - 1 верасня 1939 г.