< Крошын >
Паселішча вядомае з XV ст. Тут знаходзілася радавая сядзіба князёў Крошынскіх. У XVI ст. належала Горскім, Радзівілам, Прушынскім. У 1920 г. на могілках пабудаваны цагляны касцёл Божага Цела ў стылі мадэрн. За касцёлам знаходзіцца магіла П. Багрыма – паэта, дэмакрата, таленавітага каваля-самавука. У храме захоўваецца яго каваная бронзавая жырандоль з фігуркамі жаўрукоў.