< Крывошын >
З сярэдзіны XVII ст. паселішча належала знакамітаму магнацкаму роду Радзівілаў. Нясвіжскія езуіты ў 1670 г. узвялі велічны каталіцкі храм з цэглы ў стылі барока. Пасля падаўлення паўстання 1863-1864 гг. касцёл быў перабудаваны пад царкву, якую асвяцілі ў гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Захаваўся мемарыяльны абеліск салдатам Першай сусветнай вайны. У былой сядзібе Рэпіхава ў пачатку XIX ст. жыў і працаваў вядомы паэт і этнограф Ян Чачот.