< Кудзінавічы >
Сюды бацькі Уладзіслава пераехалі ў 1831 г. Тут прайшлі першыя яго заняткі з хатнім настаўнікам. Хлопчыка рыхтавалі да паступлення ў нясвіжскую павятовую школу пры дамініканскім манастыры. Здаўшы экзамены на выдатна, юны Сыракомля паступіў адразу ў другі клас. Упершыню хлопчык наведаў Нясвіж з бацькам, успаміны пра што дарослы Сыракомля пазней увекавечыў у вершаванай форме. На другі год вучобы (1835 г.) царскія ўлады, напалоханыя паўстаннем 1830-1831 гг., зачынілі школу.