< Курган Бессмяротнасці >
Сама зямля, на якой стаіць гэты курган, уяўляе сабой унікальную гістарычную рэліквію. Калісьці, у далёкім X ст., тут размяшчаўся Малы замак, побач з якім з’явілася само паселішча, якое пасля атрымала назву Навагрудак. Курган быў насыпаны ў другой палове ХХ ст. У ім сабраная зямля з усіх месцаў, дзе пры жыцці бываў і працаваў геніяльны паэт Адам Міцкевіч.