< Кузьміно >
Прыкладна ў цэнтры вёскі ў вельмі добрым стане захавалася паштовая станцыя, пабудаваная з цэглы ў 1848 г. Будавалася станцыя па адным з тыпавых праектаў станцыйных дамоў, зацверджанаму ў 1846 г. Апроч будынка самой станцыі яшчэ можна ўбачыць станцыйны флігель для фурманаў, гаспадарчую пабудову і карэтную. Пасярод двара з тых часоў да сённяшняга дня ў працоўным стане захавалася студня.