< Лагішын >
Мястэчка ў складзе Пінскага павета вядомае з XVI ст. як уладанні Радзівілаў, Агінскіх, Любецкіх. На месцы ўніяцкага храма ў 1892 г. з цэглы ў рэтраспектыўна-рускім стылі ўзведзена Спаса-Праабражэнская царква. Каля цэнтральнай плошчы ўзвышаецца касцёл Св. Пятра і Паўла. Пабудаваны ён з цэглы ў стылі неаготыкі ў 1907 г. На могілках у руінах капліца-пахавальня (1902 г.).