< Лагойск >
Ад велізарнага палаца роду Тышкевічаў у стылі класіцызму, пабудаванага ў парку ў 1819 г., захаваліся толькі руіны. У зарасніках ля дарогі можна адшукаць арачны мост, складзены з бутавага каменю, і старадаўняе замчышча, акружанае равамі. У 1845 г. узведзена цагляная царква Св. Мікалая ў рэтраспектыўна-рускім стылі. Побач з храмам знаходзіцца драўляная капліца з купеллю з крыніцы, якая, па сцвярджэнні мясцовых жыхароў, некалі забіла прама з алтара храма.