< Лапушна >
У 1908 г. пабудавана цагляная капліца Св. Тэрэзы ў стылі класіцызму. Гэта фамільная пахавальня ўладароў мясцовага маёнтка ў выглядзе невялікага антычнага храма. Адбудаваная капліца ў 1994 г. Тут таксама можна ўбачыць руіны каменнага вадзянога млына, пабудаванага ў пачатку ХІХ ст.