< Ласі >
Калі праехаць у канец вёскі і накіравацца ўздоўж берага ракі Ушы да бліжэйшага ляснога масіву, можна ўбачыць тэрыторыю былога піянерскага лагера. Сярод будынкаў савецкага перыяду нескладана ўбачыць аднапавярховы каменны сядзібны дом, пабудаваны ў 80-я гг. ХІХ ст. Будынак мае вялізныя скляпеністыя падвалы і мансардны паверх. Магчыма, з цягам часу нешта перабудоўвалася, асабліва парадны ўваход і канструкцыя даху. Сядзібны парк захаваўся фрагментарна, а ад гаспадарчых пабудоў няма і следу.