< Лемяшэвічы >
Шляхецкі маёнтак Юхновічаў вядомы з XV ст. З пачатку XVI ст. і да 1939 г. навакольнымі землямі на працягу дзесяці пакаленняў валодаў знакаміты шляхецкі род Ордаў герба Астоя. Ад маёнтка захаваліся толькі фрагменты парку. Затое ў самым цэнтры вёскі можна ўбачыць драўляную царкву Раства Багародзіцы ў стылі народнага дойлідства, пабудаваную ў 1872 г. Побач з храмам у 1940-я гг. усталяваная скульптура Ісуса.