< Леніна >
І ў гэтага паселішча ёсць старая назва – Папоўка. Тут захаваліся маляўнічыя руіны каменнага храма, пабудаванага з цэглы ў далёкім 1782 г. Руіны зачароўваюць сваім маштабам. Калі б рэшты гэтай пабудовы былі закансерваваныя, я ўпэўнены, яны вабілі б сюды нямала турыстаў. А пакуль царкву Св. Мікалая наведваюць толькі птушкі.