< Лецяшын >
Паселішча вядома з канца XVII ст. У канцы XVIII ст. — маёмасць заможнага шляхецкага роду Несялоўскіх, а з 1788 г. і да прыходу савецкай улады сядзіба належала роду Чарноцкіх. У 1793 г. Чарноцкія будуюць з лістоўніцы дастаткова вялікі аднапавярховы сядзібны дом, які меў багацейшую на той час калекцыю карцін і бібліятэку. Капліцу, стайні, гаспадарчыя пабудовы і сам сядзібны дом знішчыў час і людзі. Ад некалі маляўнічай гаспадаркі Чарноцкіх захаваліся некалькі драўляных пабудоў і неверагодна прыгожыя дубовыя алеі, якія з’яўляюцца найлепшым прыкладам лінейных пасадак дуба ў Беларусі.