< Ліпава >
У XV ст. гэта ўжо было невялікае паселішча. З сярэдзіны ХІХ ст. тут квітнеў вялікі шляхецкі маёнтак Гарватаў. Захаваўся толькі нязначна перабудаваны сядзібны дом Гарватаў, узведзены з цэглы ў класічным стылі ў 1855 г. Акружае дом прасторны парк, які захаваўся ў добрым стане, з вялізнай колькасцю рэдкіх парод дрэў і кустоў.