< Ліпск >
У 1909 г. на месцы, дзе раней стаяў старадаўні драўляны каталіцкі храм, была ўзведзена мураваная святыня ў стылі барока і ракако. Храм быў пашкоджаны падчас Першай сусветнай вайны. У сярэдзіне 1920-х гг. быў адноўлены і дзейнічаў ажно да 1939 г. У савецкія часы знаходзіўся ў запусценні. У 2006 г. каталіцкая святыня была адрэстаўраваная і адкрыта для вернікаў.