< Лучын >
Першая згадка пра горад датуецца 1136 г. З пачатку XV ст. уваходзіў у склад ВКЛ. У 1548 г. згадваецца яшчэ як горад, а вось ужо ў 1593 г. як сяло. Чаму так адбылося – невядома. У горадзе можна ўбачыць высокія курганы і крапасныя валы, якія некалі служылі абарончымі збудаваннямі.