< Лумна >
У сярэдзіне XVIII ст. тут была закладзена невялікая класічная шляхецкая сядзіба роду Высоцкіх. Парк занядбаны, драўляны сядзібны дом паціху разбіраецца на матэрыялы. Да нядаўняга часу ён выкарыстоўваўся як сельская школа. Захавалася некалькі гаспадарчых пабудоў.