< Лунінец >
На невялікай плошчы ў цэнтры горада ўзвышаецца Крыжаўзвіжанская царква. Пабудаваная яна з чырвонай цэглы ў рэтраспектыўна-рускім стылі ў 1912 г. Касцёл Св. Іосіфа з цэглы пабудаваны ў стылі гістарызму з рысамі неаготыкі ў 1931 г. Абавязкова варта палюбавацца радавой забудовай XIX ст.