< Лынтупы >
Як мястэчка ВКЛ паселішча вядома з 1459 г. Уладальнікамі былі Астроўскія, Гільзены, Бучынскія. Сядзіба Бішэўскіх уключае сядзібны дом (1907 г.) у стылі неарэнесанса, трывалы мост, службовы флігель, капліцу, гаспадарчыя пабудовы, бровар, вежу-лядоўню, вяндлярню. На могілках знаходзяцца 15 аднатыпных каменных капліц, збудаваных у XIX ст., і прыгожы каменны крыж.