Люціна
Тут калісьці стаяў сядзібны дом роду Зеляў, пабудаваны ў сярэдзіне XIX ст. У 2015 г. была зроблена спроба прывесці руіны дома ў належны стан, аднак пазней, да канца 2017 г., па невядомай прычыне дом быў знесены. Магчыма, той жа лёс чакае і некалькі цагляных гаспадарчых пабудоў.