< Макараўшчына >
Пабудаваны праваслаўны храм Св. Мікалая з цэглы ў рэтраспектыўна-рускім стылі ў 1886 г. Доўгі час храм знаходзіўся ў напаўразбураным стане. Некаторы час яго выкарыстоўвалі пад склад. Цяпер святыня аднаўляецца, у тым ліку на сродкі вернікаў з навакольных вёсак. Храм стаіць на пакатым узвышшы і дамінуе над навакольным ландшафтам.