Аўтарскі праект Уладзіміра Цвіркі
250 унікальных турыстычных маршрутаў па маёй Беларусі

< Малая Люцінка >

А зараз мы паедзем у мясціну, дзе нараджалася нацыянальная наша літаратура. У Люцінцы з 1840 па 1884 гг. жыў і працаваў пісьменнік Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. Менавіта ў Люцінцы ён нарадзіў свае самыя таленавітыя працы. У хатняй школе, якая была адчынена яго дзецьмі, у свой час вучыўся другі знакаміты пісьменнік,  Ядзвігін Ш. Тут гасцявалі такія беларускія славутыя асобы, як браты Ельскія, Сыракомля, Манюшка. Ад былой сядзібы захаваліся толькі каменныя прыступкі ды падмуркі сядзібнага дома. У 1986 г. у Люцінцы пастаўлены помнік Дуніну-Марцінкевічу.

Фотагалерэя

Маршрут Івянец - Малая Люцінка - Малая Люцінка Маршрут Івянец - Малая Люцінка - Малая Люцінка

Карта хуткага доступу