< Малеч >
У гэтай вёскі багатае і поўнае падзей гістарычнае мінулае. Вядома пасяленне з пачатку XV ст. У пачатку XVI ст. гэта ўжо горад. Праз паўтара стагоддзя ён атрымаў Магдэбургскае права і герб. З архітэктурных помнікаў тут захавалася толькі мураваная царква, пабудаваная ў рэтраспектыўна-рускім стылі з цэглы ў 1873 г. i асвечаная ў гонар Св. Сымона. Ля царквы невялікі цагляны будынак капліцы.