< Малінаўшчына >
Сядзіба Свентаржыцкіх стваралася ў пачатку ХІХ ст. Захаваліся флігель, жылы дом, абеліск на магіле прадстаўніка роду (1912 г.) і цагляная капліца-пахавальня ўладароў сядзібы ў выглядзе піраміды, пабудаваная ў стылі мемарыяльнай архітэктуры ў 1838 г. Капліца мае два паверхі – у верхнім жалобнае памяшканне, у ніжнім – крыпты.