< Малыя Бесяды >
Пасля падаўлення паўстання 1863-1864 гг. і адбыцця дванаццацігадовай катаргі ў Сібіры ў сваё радавое гняздо ў Малых Бесядах вярнуўся Зігмунд Чаховіч, блізкі сябра і паплечнік Кастуся Каліноўскага. Юны Янка Купала часта карыстаўся бібліятэкай старога паўстанца, з дапамогай якой падрабязна азнаёміўся з гісторыяй ВКЛ і падзеямі 1863-1864 гг., а таксама на працягу пяці гадоў вывучаў сабраныя ў ёй літаратурныя і гістарычныя шэдэўры. Захаваўся падмурак бібліятэкі і самая вялікая алея з лістоўніцы ў Беларусі.