< Малыя Бясяды >
Прыкладна з канца XIX ст. маёнтак належаў шляхецкім родам Тракеніцкіх, Арамовічаў. Пры апошніх з сярэдзіны XIX ст. тут на спадзістых узвышшах па берагах ракі Удры была пабудаваная багатая сядзіба. Сюды ў 1880 г. вярнуўся з катаргі Жыгімонт Чаховіч, адзін з бліжэйшых паплечнікаў Каліноўскага, актыўны ўдзельнік паўстання 1863-1864 гг. Тут з ім, яго бібліятэкай і архівамі знаёміўся будучы беларускі паэт Я. Купала. Ад маёнтка захаваліся руіны пабудоў, парк, сажалкі і велічная алея з лістоўніцы.