< Малыя Ляды >
Кляштар базіліян заснаваны ў канцы XVIII ст. Ахвяраванні на кляштар паступілі ад гаспадароў мясцовага маёнтка, шляхецкага роду Завішаў. У 1792 г. пабудавана Благавешчанская царква ў стылі барока. Да 1839 г. гэта быў базіліянскі храм. Кляштар з'яўляўся адным з вядомых цэнтраў духоўнага жыцця і адукацыі. Закрыты ў 1918 г. У 1994 г. кляштар зноў пачаў дзейнічаць. Рэстаўруюцца пабудовы, даглядаецца тэрыторыя кляштара.