Аўтарскі праект Уладзіміра Цвіркі
250 унікальных турыстычных маршрутаў па маёй Беларусі

< Манастыр назарацянак >

Заснаваны манастыр быў у 1929 г. Праз некалькі гадоў пры ім была адкрыта агульнаадукацыйная школа, у якую прымаліся дзеці не толькі з Навагрудка, але і з навакольных вёсак. Пабудовы манастыра ўзведзены ў стылі канструктывізму з элементамі класіцызму, маюць асноўны двухпавярховы корпус з прыбудаванымі аднапавярховымі крыламі і каменны службовы корпус з высокімі скляпамі. У 1943 г. адзінаццаць назарацянак аддалі свае жыцці ў абмен на вызваленне 120 жыхароў горада, арыштаваных фашыстамі. Манастыр дзейнічае і сёння.

Фотагалерэя

Маршрут Навагрудак-1 - Манастыр назарацянак - Манастыр назарацянак: жылы корпус Маршрут Навагрудак-1 - Манастыр назарацянак - Манастыр назарацянак: жылы корпус
Маршрут Навагрудак-1 - Манастыр назарацянак - Манастыр назарацянак: службовы корпус Маршрут Навагрудак-1 - Манастыр назарацянак - Манастыр назарацянак: службовы корпус
Маршрут Навагрудак-1 - Манастыр назарацянак - Манастыр назарацянак: службовы корпус Маршрут Навагрудак-1 - Манастыр назарацянак - Манастыр назарацянак: службовы корпус

Карта хуткага доступу