< Манастыр трынітарыяў >
Манастыр быў заснаваны ў 1759 г. Пасля падаўлення паўстання 1830-1831 гг. дзейнасць манастыра была забароненая, а яго Траецкі касцёл істотна перабудаваны і пераасвечаны ў праваслаўны Пакроўскі храм. Сам касцёл узведзены з цэглы ў класічным стылі ў 1821 г. Ад былога кляштара захаваўся вялікі жылы корпус з прыбудаванай трох’яруснай вежай. Пабудовы манастыроў трынітарыяў захаваліся яшчэ ў Маладзечне, Оршы і Крывічах.