< Мар'іна Горка >
Згодна мясцовай легендзе, тут некалі існавала вялікае паганскае капішча. Мясцовая сядзіба Радзівілаў вядомая з XV ст. Пасля паўстання 1863-1864 гг. сядзіба была канфіскаваная. Новым уладаром стаў міністр унутраных спраў Л. Макаў. Сядзібны дом з цэглы пабудаваны ў стылі класіцызму ў 1875 г. на высокім цокальным паверсе. У 1935-1941 гг. у ім знаходзіўся Дом творчасці пісьменнікаў Беларусі. Тут працавалі Я. Колас, Я. Купала, З. Бядуля, К. Чорны.