Аўтарскі праект Уладзіміра Цвіркі
250 унікальных турыстычных маршрутаў па маёй Беларусі

< Масаляны >

Ад былога сядзібнага дома Біслінгаў, пабудаванага з цэглы ў 1830 г., у першапачатковым выглядзе захаваліся толькі крылы. Таксама тут можна ўбачыць вялізны будынак бровара і некалькі гаспадарчых пабудоў. У 1855 г. пабудаваная каталіцкая капліца Дзевы Марыі ў стылі мадэрн. Праваслаўная царква Раства Багародзіцы, якая працуе і сёння, пабудаваная ў стылі позняга барока з каменю і цэглы ў 1796 г. як каталіцкая святыня. У 1865 г. храм быў перабудаваны і перададзены праваслаўным вернікам.

Фотагалерэя

Маршрут Вялікая Бераставіца - Масаляны - Царква Раства Багародзіцы Маршрут Вялікая Бераставіца - Масаляны - Царква Раства Багародзіцы
Маршрут Вялікая Бераставіца - Масаляны - Царква Раства Багародзіцы Маршрут Вялікая Бераставіца - Масаляны - Царква Раства Багародзіцы

Карта хуткага доступу