< Масілавічы >
Па словах старажылаў, драўляная капліца была ўсталяваная адразу ж пасля падаўлення паўстання 1863-1864 гг. Магчыма, першапачаткова яна была каталіцкай. Стаіць яна ў асяроддзі маляўнічых соснаў на старажытных могілках, на якіх захаваліся нават каменныя надмагіллі. Сёння гэтая святыня праваслаўная.