< Мацькаўцы >
У Мацькаўцах у ХІХ ст. знаходзілася яшчэ адна сядзіба Багдановічаў. На беразе безыменнай рачулкі, якая ўпадае ў раку Ілію, захаваўся моцны будынак вадзянога млына. Пабудаваны млын з бутавага каменю ў 1901 г. Дзвярныя і аконныя праёмы будынка па-майстэрску абрамленыя якаснай чырвонай цэглай. Млын яшчэ можна аднавіць і выкарыстоўваць у гаспадарчых мэтах.