< Мацвееўцы >
Уласнасць шляхецкага роду Грабоўскіх з канца XVIII ст. Гаспадарчы двор былой сядзібы «Кабылякі» займае асаблівае месца сярод падобных гаспадарчых комплексаў Беларусі. У Мацвееўцах захавалася самая вялікая колькасць розных пабудоў, складзеных з палявога каменю і цэглы. На іх базе можна было б стварыць аграсядзібу ці этнаграфічны музей.