< Медыцынская школа >
Школа, якая першапачаткова была медыцынскай акадэміяй, пабудаваная ў стылі позняга барока. Узводзілася яна па праекце італьянскага архітэктара Д. Сака да 1776 г. Ініцыятарамі адкрыцця акадэміі былі стараста Гродна А. Тызенгаўз і кароль Рэчы Паспалітай С. Панятоўскі. Акрамя асноўнай выкладчыцкай дзейнасці навучальная ўстанова садзейнічала ў паляпшэнні медыцынскіх паслуг дзяржавы. Гэта было амаль невядома ў Еўропе таго часу. На вучобу прымаліся дзеці сялян і служачых.