< Межная Слабада >
Магчыма, гэтая драўляная культавая пабудова першапачаткова была ўзведзена ў 1861 г. як уніяцкі храм. Сёння гэтая святыня вядомая як праваслаўны храм, асвечаны ў гонар св. Іаана Прадцечы. Пабудавана царква з дрэва ў сціплых рысах народнага дойлідства. Архітэктурны ансамбль дапаўняе драўляная званіца, першы паверх якой выконвае функцыю брамы, праз якую можна прайсці не толькі да храма, але і на тэрыторыю могілак. Да 1986 г. святыня была закінутая. Сёння яна адноўлена і прымае вернікаў.