< Мікелеўшчына >
Касцёл Адведзінаў Дзевай Марыяй Елізаветы ў класічным стылі пабудаваны з цэглы ў 1823 г. Абавязкова варта паглядзець вытанчаны фрэскавы роспіс інтэр'ера храма. Побач з касцёлам стаіць сціплая аднапавярховая плябанія, пабудаваная ў 1839 г. За апсідай храма, на могілках, захавалася капліца-надмагілле ХІХ ст.